| victorgr ( @ 2008-05-05 10:01:00 |
Рэкламныя лісты
Уважліва ўглядваўся ў рэклямны бягучы радок пакуль ехаў у аўтобусе МінскТранса.
І заўважыў словаспалучэньне, якое выклікала сумненьне:
“Паважаныя пасажыры! Прадпрыемства МінскТранс прапануе свае паслугі па пракаце рэкламы на бартах аўтобусаў... Размяшчэнне і пракат рэкламных лістоў.”
Падчас пошука ў слоўніках амаль усе сумненьні былі развеяны: слова “ліст” у перакладзе на расейскую мову значыць “письмо” альбо “список”. Затое яно прысутнічае ў слоўніку амонімаў, значыць слова аднолькавае па гучанню з другім словам, але рознае з ім па значэньню. Але спалучэньне “ліст жалеза” я ў слоўніку знайшоў.
Таму вельмі цікава, ці ёсьць памылка ў МінскТранса, альбо “рэклямны ліст” — гэта правільны пераклад слоў “рекламный лист”?